wd wp Пошук:

Магдалена Лундблад

Магдалена Лундблад (шведск.: Magdalena Lundblad, 10 красавіка 1753, Тыбле, парафія Стакгольм-Нэс (парафія Кунгсэнген) — 20 лютага 1786, Стакгольм) — шведская балерына, якая з 1773 па 1786 выступала ў Каралеўскім балеце Оперы ў Стакгольме.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і карчмара Нільса Ліндблада і Ганны Крысціны Дзюбуа. Яе брат Фрэдрык Ульрык згадваецца ў 1775 годзе як удзельнік масоўкі Каралеўскай оперы.

У 1770 годзе Магдалена значыцца ў складзе «Dansseus wid Kongl. Franska Comedie Tropp», згадваецца разам з Шарлотай Слотсберг як адна з дзвюх мясцовых танцоўшчыц, якія складалі першую трупу Каралеўскага балета пры яго заснаванні ў 1773 годзе. Трупа складалася пераважна з французскіх танцораў з тэатральнай трупы Дзю Ландэль(англ.) бел., тэты факт робіць яе адной з першых у Швецыі прафесійных балетных танцоўшчыц. Магдалена Лундблад таксама згадваецца як выбітная балерына ў 1770-х і 1780-х гадах, у той час, калі ў шведскім балеце дамінавалі замежныя артысты.

У 1780 годзе рэжысёр Карл фон Ферсен(руск.) бел. апісвае Магдалену Лундблад і Шарлоту Слотсберг як сапраўды шматабяцаючыя таленты, якія маглі б стаць яшчэ больш дасканалымі з дадатковым навучаннем, і як адзіныя шведскія танцоўшчыцы ў Каралеўскім балеце, якія маглі замяніць танцоўшчыцу-прэм’ера Элізабет Саліньі(англ.) бел.: у 1781 годзе яны былі адзінымі другімі танцоўшчыцамі ў балеце.

Магдалена Лундблад памерла ад раку ў 1786 годзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1786 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Артысты балета Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артысты балета XVIII стагоддзя