wd wp Пошук:

Маалік Уэйнс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Маалік Уэйнс (нар. 2 мая 1991, Філадэльфія, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера

У Філадэльфіі пачаў сваю баскетбольную кар’еру ў рымска-каталіцкай старэйшай школе. Потым былі 3 гады ва ўніверсітэце Віланова, дзе да другога сезона Маалік замацаваўся ў стартавай пяцёрцы.

Пасля ўніверсітэту не быў задрафтаваны клубамі НБА, аднак, здолеў прабіцца туды, прадэманстраваўшы свае навыкі ў летніх кэмпах. У сезоне 2012-13 падпісвае котракт з «Philadelphia 76ers» і ў студзені пераходзіць у «Rio Grande Valley Vipers» (D-ліга), а ў сакавіку вяртаецца ў НБА ў склад «Los Angeles Clippers». Там пачынае новы сезон, але праводзіць толькі 2 гульні і вяртаецца ў «Rio Grande Valley Vipers».

У лютым 2015 года Уэйнс падпісвае кантракт з «Delaware 87ers» (D-ліга), а канчае сезон у «Atenienses de Manati» (Пуэрта-Рыка ПБЛ).

Сезон 2016/17 рызыгрываючы праводзіць у італьянскім «Varese», які выступае ў серыі А. Потым пераязджае ў Краснаярск, каб бараніць колеры мясцовага «Енісея». Але ў лістападзе 2016 ізноў змяняе клуб і краіну і перабіраецца ў Ізраіль, каб гуляць за «Maccabi Rishon LeZion».

Міжсезонне гулец праводзіць у летнім кэмпу «Washington Wizards», што дазваляе яму практычна падпісаць кантракт з «Dallas Mavericks», але не правядучы ніводнай гульні адпраўляецца ў «Joventut Badalona».

Сезон 2018 правёў у італьянскім «Universo Treviso Basket», дзе адзначыўся 11.5 ачкамі, 1.8 падборамі і 3.5 асістамі ў сярэднім за гульню.

У жніўне 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[3].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  2. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
  3. Маалік Уэйнс у Мінску Архівавана 16 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе
Катэгорыя·Ігракі «Лос-Анджэлес Кліперс»
Катэгорыя·Ігракі «Жальгірыса» Каўнас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі «Філадэльфія Севенці Сіксерс»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Баскетбалісты ЗША
Катэгорыя·Ігракі «Цмокі-Мінск»
Катэгорыя·Ігракі «Далас Маверыкс»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Філадэльфіі
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта