wd wp Пошук:

МТЗ-80

МТЗ-80 / МТЗ-82

Трактар МТЗ-80
Выпуск 1974–наш час
Вытворца МТЗ
Месца вытворчасці МТЗ
Папярэднік МТЗ-50
Пераемнік МТЗ-1221
Прызначэнне Універсальны
Цягавы клас 1,4
Тып хадавой часткі Колавы
Маса
Поўная маса 3,6 т
Памеры
Даўжыня 3810 мм
Шырыня 1970 мм
Вышыня 2470 мм
Фотагалерэя на Wikimedia Commons

МТЗ-80 «Беларус» (МТЗ-82 «Беларус») — марка ўніверсальна-акучвальных колавых трактароў, выпускаемых Мінскім трактарным заводам з 1974 года па цяперашні час.

Кароткая характарыстыка мадэлі

Трактары МТЗ-80 і МТЗ-82 з’яўляюцца глыбокай мадэрнізацыяй выпускаўшыхся раней трактароў МТЗ-50 і МТЗ-52 адпаведна. Першы прататып датаваны 1970 годам. Ступень уніфікацыі дэталяў і зборачных адзінак у гэтых трактароў дасягае 70%[1].

Трактар пабудаваны па традыцыйнай для свайго сямейства кампаноўцы: паўрамная канструкцыя з нясучымі картэрамі вузлоў трансмісіі , пярэдняе размяшчэнне рухавіка, заднія вядучыя колы павялічанага дыяметру, пярэднія напраўляючыя колы паменшанага дыяметру. Трактар МТЗ-80 мае прывад толькі на заднія калы, а трактар МТЗ-82 — поўны прывад.

Гісторыя

Стварэнне сямейства трактароў МТЗ-80/82 і Т-70 пачалося з Пастанаўлення Савета Міністраў СССР № 606, аб стварэнні ўніверсальна-акучвальнага трактара магутнасцю 75-80 конскіх сіл цягавага класа 1,4. Для паскарэння стварэння і памяншэння затрат на пераабсталяванне асноўнага завода і сумежных прадпрыемстваў было прынята рашэнне аб глвбокай мадэрнізацыі трактара МТЗ-50/52.

  1. Тракторы “Беларус” семейств МТЗ и ЮМЗ. Устройство, работа, техническое обслуживание, 2003
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Трактары МТЗ
Катэгорыя·Трактары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад