wd wp Пошук:

МАЗ-4370

МАЗ-4370

МАЗ-4370
Выпуск 1999–н.ч.
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск
Пераемнік МАЗ-4371
Тып Бартавы
Колавая формула 4х2
Фотагалерэя на Wikimedia Commons

МАЗ-4370 — сярэднетанажны нізкарамны грузавы аўтамабіль класа N2 катэгорыі MCV.

Першы МАЗ-437040 пакінуў вароты Мінскага аўтамабільнага завода ў 1999 годзе.

На базе аўтамабіля таксама быў створаны самазвал МАЗ-4570.

Канструкцыя

Грузавікі абсталёўваюцца нізкаразмешчанай трохмеснай кабінай, або двухмеснай са спальным месцам.

Характэрнымі асаблівасцямі канструкцыі з’яўляюцца малаліставыя рысоры ў пярэдняй і задняй падвесках, гідраўзмацняльнік руля, гіпоідны вядучы мост, 17,5-цалевыя колы.

Колавая база складае 3000, 3700 ці 4200 мм.

Тэхнічныя характарыстыкі
Мадыфікацыя: МАЗ-437040[1] МАЗ-437041 МАЗ-437043[2] МАЗ-437030[2]
Рухавік ММЗ Д-245.9-540 ММЗ Д-245.30 Е2 ММЗ Д-245.30 Е3 DEUTZ BF4M 10/3FC
Экалагічны стандарт Еўра-1 Еўра-2 Еўра-3 Еўра-3
Магутнасць, кВт (к.с.) 100 (136) 115 (155) 115 (155) 125 (170)
Каробка перадач
(Колькасць перадач)
ЗіЛ-695Д (СААЗ) (5) СААЗ-3206.70 (5) СААЗ-3206 (5) ZF S5-42 (5)

Гл. Таксама

Зноскі

  1. http://gruzoviki.com.ru/models/maz-model.asp?maz=170 Архівавана 23 снежня 2010. МАЗ 437040 061
  2. 1 2 МАЗ-4370 Архівавана 25 лістапада 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі МАЗ