wd wp Пошук:

Ліёнскі вакзал

Ліёнскі вакзал упрыгожвае вежа з гадзіннікам
Унутры вакзала

Ліёнскі вакзал (фр.: gare de Lyon, гар дэ Льён) — адзін з 6 найбуйнейшых чыгуначных тэрміналаў у Францыі, размешчаны ў Парыжы. Названы ў гонар горада Ліён. На вакзал прыбывае мноства цягнікоў далёкага следавання, у асноўным па шляху на поўдзень Францыі. Пабудаваны да Сусветнай выставы 1900 года. Складаецца з некалькіх узроўняў-паверхаў. Уяўляе сабой класічны прыклад архітэктуры свайго часу.

Вялікая вежа з гадзіннікам на вуглу Ліёнскага вакзала, вышынёй 64 метра таксама датуецца 1900 годам.

Вакзальны рэстаран «Сіні цягнік» (Le Train Bleu) з абстаноўкай ва ўсходнім стылі абслугоўвае падарожнікаў і гасцей сталіцы з 1901 года.

Вакзал абслугоўвае рэгіён Цэнтр і паўднёвы ўсход краіны (TGV), Альпы, Італію, Грэцыю. Таксама на станцыю праходзяць цягнікі мясцовага і прыгараднага паведамлення горада Парыжа. На вакзале знаходзіцца аднайменная станцыя метро.

Здарэнні

Асноўны артыкул: Чыгуначная катастрофа на Ліёнскім вакзале

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чыгуначныя станцыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вакзалы Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай