wd wp Пошук:

Ліхайскі ўніверсітэт

Ліхайскі ўніверсітэт (англ.: Lehigh University) — прыватны даследчы ўніверсітэт, размешчаны ў Бетлехеме, штат Пенсільванія. Заснаваны бізнесменам Аса Пакерам у 1865 годзе. Яго студэнцкія праграмы прадугледжвалі сумеснае навучанне мужчын і жанчын з 1971/1972 навучальнага года. На 2014 год ва ўніверсітэце налічвалася 4 904 студэнты і 2165 аспірантаў.

Ва ўніверсітэце больш за 680 выкладчыкаў; выпускнікі і выкладчыкі адзначаны рознымі ўзнагародамі і прэміямі, у тым ліку Нобелеўскай прэміяй, Пулітцэраўскай прэміяй, Праграмай Фулбрайта і сяброўствам у Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і Нацыянальнай акадэміі навук.

Мае 4 каледжы: гуманітарных і прыродазнаўчых навук (англ.: College of Arts and Sciences), педагагічны каледж (англ.: College of Education), бізнесу і эканомікі (англ.: College of Business and Economics), інжынерных і прыкладных навук імя П. К. Расіна (англ.: P. C. Rossin College of Engineering and Applied Science).

Зноскі

  1. 1 2 Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1865 годзе
Катэгорыя·Універсітэты ЗША
Катэгорыя·Пенсільванія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных