wd wp Пошук:

Літоўскае бюро ЦК КПЗБ

Літоўскае бюро ЦК КПЗБ. Дзейнічала ў 19301938 гг. Утворана ЦК КПЗБ у канцы 1930 г. з мэтай актывізацыі нелегальнай прапаганды сярод літоўскага насельніцтва Віленшчыны. У сувязі з тым, што ў некаторых паветах Віленскага ваяводства значную частку насельніцтва складалі літоўцы, пасля III канферэнцыі КПЗБ (1925 г.) пачала выдавацца камуністычная літаратура на літоўскай мове, сярод літоўскага насельніцтва ўзніклі партыйныя арганізацыі. У канцы 1930 г. паводле рашэння ЦК КПЗБ пры Віленскім акруговым камітэце КПЗБ створана Літоўскае бюро КПЗБ, у 1931 г. пераўтворана ў Літоўскае бюро пры ЦК КПЗБ. Ббюро мела секцыі па рабоце сярод сялян, моладзі, падпольную друкарню, дзе выдавала газету, часопіс, адозвы і брашуры, супрацоўнічала з легальнымі арганізацыямі беларускага нацыянал-вызваленчага руху. У 2-й палове 1930-х гг. праводзіла работу па стварэнні антыакупацыйнага, дэмакратычнага народнага фронту ў краі. Існавала да роспуску КПП і КПЗБ (1938 г.).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Віленшчына
Катэгорыя·З’явіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Зніклі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Літоўцы ў Беларусі