Лісічанскае — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, за 28 км на паўночны захад ад горада Верхнядзвінск, за 2,2 км на паўночны захад ад вёскі Мотужы, у басейне ракі Сар’янка.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
Схілы вышынёй 5—7 м, пад лесам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 25—75 м. На ўсходзе выцякае ручай у раку Тоўша.