wd wp Пошук:

Лінейка

Разнавіднасці лінеек

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лінейка (значэнні). Лінейка — найпрасцейшы вымяральны геаметрычны інструмент, які ўяўляе сабой вузкую пласціну, у якой як мінімум адзін бок прамы. Звычайна лінейка мае нанесеныя дзяленні, кратныя адзінцы вымярэння даўжыні (сантыметр, цаля), якія выкарыстоўваюцца для вымярэння адлегласцяў.

Лінейкі звычайна вырабляюць з пластыка ці дрэва, радзей з металаў.

У геаметрыі і картаграфіі лінейка выкарыстоўваецца толькі для правядзення прамых ліній, вымярэнне адлегласці па лінейцы лічыцца грубым (для больш дакладнага вымярэння адлегласць вымяраюць вымяральным цыркулем, ростул якога затым прыкладваюць да лінейкі).

Вугольнік

Вугольнік — лінейка ў форме прамавугольнага трохвугольніка, з пустатой у форме паменшанага вугольніка ўнутры. Пры дапамозе вугольніка можна вымяраць вуглы і вызначаць, які гэта вугал — прамы, востры, тупы ці разгорнуты, паколькі ў такім трохвугольніку ёсць прамы вугал. Калі менш яго — значыць, востры, больш — тупы, прамая лінія — разгорнуты, а калі роўны, адпаведна, прамы. Таксама на ім часам адзначаюць дзяленні ў міліметрах, і яго можна тады выкарыстоўваць і як лінейку.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Чарцёжныя інструменты
Катэгорыя·Вымяральныя прыборы