wd wp Пошук:

Лілі Джэймс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джэймс.

Лілі Хлоя Нінет Томсан (англ.: Lily Chloe Ninette Thomson; нар. 5 красавіка 1989), больш вядомая як Лілі Джэймс (англ.: Lily James) — брытанская актрыса.

Лілі дэбютавала на тэлебачанні ў 2010 годзе, зняўшыся ў чатырох серыях серыяла «Проста Уільям». У 2011 годзе яна знялася ў васьмі серыях серыяла «Таемны дзённік дзяўчыны па выкліку». У 2012 годзе сыграла ролю Карыны ў фільме «Гнеў тытанаў».

З 2012 па 2015 год Джэймс здымалася ў серыяле «Абацтва Даўнтан». У 2015 годзе выйшаў фільм «Папялушка», дзе яна адыграла галоўную ролю. Роля прынца дасталася Рычарду Мэдэну.

І ў 2015 і ў 2016 гадах Лілі атрымала прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША ў катэгорыі «Лепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле» за ролю ў серыяле «Абацтва Даўнтан». У 2017 годзе знялася ў фільме «Маляня на драйве» ў ролі Дэборы. Улетку 2018 гады выйшаў фільм «Mamma Mia! 2», у якім Лілі выканала ролю юнай Донны.

У 2019 годзе актрысу можна было ўбачыць на вялікіх экранах у музычнай меладраме «Yesterday», а ў 2020 годзе — на Netflix у трылеры «Рэбека», экранізацыі аднайменнага рамана Дафны Дзюмар’е.

У 2021 годзе Лілі Джэймс выканала галоўную ролю ў міні-серыяле «У пошуках кахання». У 2022 годзе чакаецца выхад міні-серыяла «Пэм і Томі» на сэрвісе Hulu. Джэймс грае ў праекце Памэлу Андэрсан. Роля яе мужа, Томі Лі, дасталася Себасціяну Стэну. Акрамя гэтага, на 2022 год намечаны выхад у пракат рамантычнай камедыі Шэкхара Капура «Пры чым тут каханне?» з Лілі ў галоўнай ролі. У карціне таксама сыгралі Шазад Латыф і Эма Томпсан.

Зноскі

  1. Lily James // GeneaStar
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сурэі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка