Лілі Роўз Бэатрыс Ален (англ.: Lily Rose Beatrice Allen, нарадзілася 2 траўня 1985, Лондан) — англійская поп-спявачка. Яе дэбютны самотнік Smile адразу пасля рэлізу ўзначаліў UK Singles Top 75. Першы альбом Alright, Still выйшаў у 2006 годзе ў Еўропе і ў 2007 у (ЗША). Сярод іншых спявачак яе вылучаюць своеасаблівыя тэксты з «чорным гумарам».
![]() |
Лілі Ален на Вікісховішчы |
---|