wd wp Пошук:

Лідыйская мова

Ліды́йская мова — старажытная вымерлая мова, распаўсюджаная ў 1 тысячагоддзі да н. э. — пачатку 1 тысячагоддзя н. э. на захадзе Малой Азіі.

Родная мова насельніцтва Лідыі. Адносілася да анаталійскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Частка даследчыкаў лічыць лідыйскую мову нашчадкам хецкай, але ў апошнія часы лінгвісты больш схіляюцца да думкі, што лідыйская мова займае асобнае месца сярод анаталійскіх моў.

Пісьмо на аснове алфавіту, распрацаванага на аснове або непасрэдна фінікійскага, або грэчаскага.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Анаталійскія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лідыя