wd wp Пошук:

Лідсельмаш

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» — прамысловае прадпрыемства ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці Беларусі.

Гісторыя

Прадпрыемства заснавана ў 1901 годзе як чыгуналіцейны завод, дзе была наладжана вытворчасць сельскагаспадарчага інвентара і простых сельскагаспадарчых машын для коннай цягі (малатарні, каранярэзкі, сячкарні, плугі і інш.[1]). У час Вялікай Айчыннай вайны завод быў разбураны[1]. Адноўлены ў 1944 годзе[1]. У 1948 годзе прадпрыемства атрымала статус Лідскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання[2]. У 1950 годзе выпускаў дыскавыя бароны, кустарэзы, веялкі-сарціроўкі, касілкі-здрабняльнікі, бульбакапалкі і інш.[1] У 1960—1968 гадах прайшла рэканструкцыя прадпрыемства[1]. У лістападзе[3] 2012 года завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш». На гэты час у яго склад уваходзілі прадпрыемствы ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Мазырсельмаш», ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод», ААТ «Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аздобных машын (КСОМ)», ААТ «Завод «Мінскаграпраммаш»[3].

Спорт

У 2007—2019 гадах пры прадпрыемстве існаваў міні-футбольны клуб «Лідсельмаш».

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Беларусь, 1995
  2. «Лидсельмаш»: в будущее с новыми технологиями (руск.)  // Часопіс «Директор»
  3. 1 2 Афіцыйны сайт (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прадпрыемствы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·1901 год у Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прадпрыемствы Ліды
Катэгорыя·Машынабудаўнічыя кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1901 годзе
Катэгорыя·Вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі
Катэгорыя·Савецкая вуліца (Ліда)