wd wp Пошук:

Лігурыйская рэспубліка

Лігурыйская рэспубліка (італ.: Repubblica Ligure) — дзяржаўнае ўтварэнне часоў Напалеона.

Рэспубліка ўзнікла на аснове колішняй Генуэзскай рэспублікі. У 1797 годзе Напалеон пераўтварыў саслабелую Генуэзскую рэспубліку ў французскі пратэктарат пад назвай Лігурыйская рэспубліка.

Суверэнам Лігурыйскай Рэспублікі з’яўлялася супольнасць лігурыйскіх грамадзян. Заканадаўчым органам Лігурыйскай Рэспублікі з’яўляўся Заканадаўчы Корпус, які складаўся з двух саветаў — Савета Сіньёраў і Савета Шасцідзесяці. Выканаўчым органам Лігурыйскай Рэспублікі была Дырэкторыя, якая складалася з пяці членаў.

У 1805 годзе рэспубліка была далучана да Францыі ў якасці дэпартамента. Акрамя сучаснага рэгіёна Лігурыя, тэрыторыя рэспублікі ўключала востраў Капрая-Ізола (сёння — рэгіён Таскана) і частку сучаснага П’емонта. На тэрыторыі Лігурыйскай рэспублікі пражывала каля 600 тыс. жыхароў, з іх каля 90 тыс. у самой Генуі.

Пасля падзення Напалеона, Лігурыйская рэспубліка была адноўлена і праіснавала з 28 красавіка да 28 ліпеня 1814 года (пасля Ста дзён), пасля чаго стала часткай Сардзінскага каралеўства. 3 студзеня 1815 года тэрыторыя была афіцыйна далучана да Сардзініі.

На працягу свайго існавання, Лігурыйская рэспубліка афіцыйна выкарыстоўвала сімвалы Генуэзскай рэспублікі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Зніклі ў 1805 годзе
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Італіі
Катэгорыя·1797 год у Еўропе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1797 годзе
Катэгорыя·Італьянскія дзяржавы
Катэгорыя·Гісторыя Генуі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржавы часоў Рэвалюцыйных і Напалеонаўскіх войн
Катэгорыя·Даччыныя рэспублікі Францыі