wd wp Пошук:

Лівадыйскі палац

Лівадыйскі палац — знакаміты помнік архітэктуры і гісторыі XIX—XX ст. у Крыме[2], былая рэзідэнцыя расійскіх імператараў.

Размешчаны ў пасёлку Лівадыя ў Ялцінскім рэгіёне Крыма ў 3 км ад Ялты.

Архітэктар — Мікалай Пятровіч Красноў.

Гісторыя

Маёнтак Патоцкага

У 1834 годзе Лівадыя (Лівадыя з грэчаскай мовы — палянка, лужок) была набытая ў камандзіра грэцкага Балаклаўскага батальёна Хвядоса Рэвеліёцы графам Львом Севярынавічам Патоцкім. У маёнтку Патоцкага, па праекце Ф. Эльсона быў пабудаваны панскі дом, аранжарэі, а таксама закладзены ландшафтны парк.

Савецкі перыяд

У 1925 годзе ў былым царскім палацы быў адчынены санаторый для сялян, у 1931 г. ператвораны ў кліматычны лячэбны камбінат.

З 4 па 11 лютага 1945 года ў Лівадыйскім палацы праходзіла Крымская (Ялцінская) канферэнцыя кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (І. В. Сталін, Ф. Д. Рузвельт, У. Чэрчыль), а таксама пражывала амерыканская дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Ф. Д. Рузвельтам.

У 1953 годзе быў зноў адкрыты санаторый.

16 ліпеня 1974 года па рашэнні УЦСПС і Цэнтральнага Савета па кіраванні курортамі прафсаюзаў Лівадыйскі палац быў адкрыты для наведвальнікаў з 2 аддзеламі — гісторыка-мемарыяльным (размешчаным у парадных залах палаца, дзе была адкрыта экспазіцыя «Крымская (Ялцінская) канферэнцыя 1945 года») і выставачнага.

Зноскі

  1. Постанова від 3 вересня 2009 р. N 928 «Про занесення об’єктів культурної спадщини національного значення до Державного реєстру нерухомих пам’яток України» (укр.)
  2. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым, большая частка якога кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэзідэнцыі расійскіх манархаў
Катэгорыя·Славутасці Крыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Крыма
Катэгорыя·Помнікі гісторыі Украіны нацыянальнага значэння
Катэгорыя·Палацы-музеі
Катэгорыя·Палацы Крыма