Лютасць, Жорсткасць, Бязлітаснасць — гэта сацыяльна-псіхалагічны феномен, які выяўляецца ў атрыманні задавальнення ад усвядомленага прычынення пакут жывой істоце непрымальным ў дадзенай культуры спосабам[1].
Тэрмін «жорсткасць» часта выкарыстоўваецца ў правазнаўстве і крыміналогіі, у дачыненні да абыходжання з жывёламі і дзецьмі. У цяперашні час жорсткае абыходжанне з жывёламі выклікае палеміку сярод юрыстаў, філосафаў і святароў.
Навукоўцы-псіхолагі адзначаюць, што звычайна жорсткія людзі — псіхічна нездаровыя людзі. Звычайна гэта адхіленне выклікаецца траўмамі ў псіхіцы (пасля крытычнага моманту; доўгага жорсткага абыходжання з суб’ектам або з-за іншай псіхічнай траўмы) або часовай стратай розуму (ужываннем наркотыкаў, шокам і таму падобнае).