wd wp Пошук:

Люсі Хейс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хейс.

Люсіль «Люсі» Уэйр Уэб Хейс (англ.: Lucille “Lucy” Ware Webb Hayes; 28 жніўня 1831 — 25 чэрвеня 1889) — жонка прэзідэнта Рэзерфарда Хейса і Першая лэдзі ЗША з 1877 па 1881. Гісторыкі ахрысцілі Хейс «ліманадная Люсі» з-за падтрымкі ёю руху ўмеранасці.

Хейс нарадзілася ў Чылмкоты, Агаё, у сям’і доктара Джэймса Уэба і Марыі Кук-Уэб, нашчадкаў удзельнікаў амерыканскай рэвалюцыі. Калі Люсі была дзіцем памёр бацька. Разам з маці яна пераехала ў Агаё, дзе ў 1847 годзе сустрэла Рэзерфарда Хейса. У тым жа годзе Люсі паступіла ў Уэсліянскі жаночы каледж (цяпер Уэсліянскі ўніверсітэт Агаё), дзе была членам братэрства «Капа Капа Гама». Хейс у гэты час праходзіў юрыдычную практыку ў Цынцынаты. У чэрвені 1851 ён зрабіў ёй прапанову. 30 снежня 1852 адбылося вяселле Рэзерфарда Хейса і Люсіль Уэб у доме маці нявесты ў Цынцынаты, Агаё. Пасля вяселля пара правяла мядовы месяц у доме сястры жаніха і шафера ў Калумбусе, Агаё.

Зноскі

  1. 1 2 Lucy Hayes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lucy Webb Hayes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 Lundy D. R. The Peerage
  6. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Агая
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1831 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Агая
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1889 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Першыя лэдзі ЗША