wd wp Пошук:

Люсеберт

Люсеберт (нідэрл.: Lucebert, сапраўднае імя Люберцюс Якабюс Свансвейк, нідэрл.: Lubertus Jacobus Swaanswijk; 15 верасня 1924 — 10 мая 1994) — нідэрландскі паэт і мастак.

Біяграфія

Люберцюс Якабюс Свансвейк нарадзіўся ў Амстэрдаме ў 1924 годзе. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён пачаў працаваць у малярным прадпрыемстве свайго бацькі, дзе ўпершыню выявіўся яго мастацкі талент. Журналіст, які ўбачыў зробленыя ім эскізы афармлення рэстарана, дапамог маладому Люберцюсу атрымаць стыпендыю і паступіць у Інстытут мастацкай адукацыі ў 1938 годзе. Але ўжо на наступны год ён кінуў вучобу і стаў валацугам.

У 1947 годзе ён прыняў прапанову маці-настаяцелькі францысканскага манастыра ў Хемскерку распісаць манастырскія сцены ў абмен на ежу і прытулак. Аднак, мастацкія вартасці фрэскі Люберцюса не былі ацэнены кіраўніцтвам манастыра і пасля змены абацісы сцяна была пабелена паверх выявы ў 1951 годзе. (Фрэска была часткова адноўлена ў 1989 годзе).

Паэтычны дэбют Люберцюса, пад псеўданімам Люсеберт, адбыўся ў 1949 годзе, калі ў часопісе «Рэфлекс» быў апублікаваны яго верш «Любоўны ліст нашай закатаванай нявесце Інданезіі» (нідэрл.: «Minnebrief aan onze gemartelde bruid Indonesia»).

Псеўданім складзены з лац.: Luce («святло») і германскага Bert («светлы, ясны, празрысты»).

У пачатку 1950-х гадоў яго вершы рэгулярна з’яўляюцца ў часопісе «Шлюб». Ужо трэці нумар часопіса выйшаў з Люсебертам у ліку рэдактараў. Хутка паэт становіцца адным з актыўных удзельнікаў і ідэолагаў літаратурнага руху пяцідзясятнікаў. Часта яго называюць «імператарам пяцідзесятнікаў» (нідэрл.: Keizer der Vijftigers).

Люсеберт імкнуўся да абнаўлення нідэрландскай паэзіі. Тэмамі многіх з яго вершаў з’яўляецца сама паэзія, асоба паэта і канфлікт паміж пакаленнямі літаратараў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118574728 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Lucebert
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118574728 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. 1 2 online image library Nederlands Fotomuseum Праверана 20 лютага 2020.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118574728 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  8. Hell, Johan van|Stam, Mart // online image library Nederlands Fotomuseum Праверана 20 лютага 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Акварэлісты
Катэгорыя·Памерлі 10 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Паўночнай Галандыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты Нідэрландаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі-абстракцыяністы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XX стагоддзя