wd wp Пошук:

Людміла Рагуля

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рагуля. Людміла Рагуля (дзяв. Гутар; 12 лютага 1925 — 20 лютага 2014) — беларуская грамадская дзяячка, сяброўка і адна з кіраўнічак СБМ. Жонка Барыса Рагулі.

Біяграфія

Нарадзілася 12 лютага 1925 года ў Навагрудку ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы ў сям’і беларускага патрыёта, які загінуў у падвалах НКУС. Мела трох братоў і сястру. Хадзіла ў пачатковую школу, потым у гімназію. З будучым мужам Барысам Рагулем была знаёмая з дзяцінства, дзякуючы свайму брату, які быў ягоным сябрам.

У Другой сусветнай вайны падчас нямецкай акупацыі ў 1943—1944 г. была кіраўнічкай юначак Саюза беларускай моладзі на Наваградскую акругу.

Ад лета 1944 г. выехала на эміграцыю разам з будучым мужам Барысам Рагулем, у тым жа годзе выйшла замуж за яго замуж, шлюб бралі ў Варшаве. Па вайне жылі ў Германіі. 1 студзеня 1946 года страціла сына, які раптоўна нарадзіўся на шостым месяцы цяжарнасці. Вучылася ў Лювенскім універсітэце ў Бельгіі на фармацэўтычным аддзяленні.

4 снежня 1954 г. Барыс Рагуля, Людміла і дзеці, Рагнеда і Вітаўт, адплылі ў Канаду. Жылі ў Лондане (Антарыа). Была актывісткай Згуртавання беларусаў Канады, прыхаджанкай царквы Св. Кірылы Тураўскага ў Таронта. Разам з мужам Барысам Рагулей мелі чатырох дзяцей — дачку і трох сыноў. Пра жыццё з мужам і сваю грамадскую дзейнасць Людміла Рагуля казала так:

Увесь час была з ім. У яго было вельмі цікавае жыццё, вельмі цяжкае. Кожны раз, што Барыс рабіў і я была побач з ім, добра арыентавалася ў беларускіх справах і цяпер у курсе, але, на жаль, мы ўжо ня можам шмат ад сябе даць. Мы пражылі на эміграцыі, давалі сабе рады як маглі і дапамагалі сваім беларусам. І Чарнобылем цяпер займаліся тут. Прымалі з Беларусі дзяцей. Барыс, як медык, арганізоўваў ім медычны агляд. Цяпер мы атрымалі прыгожы падарунак ад чарнобыльскіх дзяцей. Так што ніколі нам не давялося доўга без занятку сядзець.

Памерла 20 лютага 2014 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў Канады
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудку
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з няпэўнай значнасцю
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта (да падзелу)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі