wd wp Пошук:

Людміла Міхайлаўна Бяляева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяляева. Людміла Міхайлаўна Бяля́ева (20 чэрвеня 1948, Узда) — беларускі педыятр, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і беларусаў-урачоў. У 1972 г. скончыла МДМІ. Пасля інтэрнатуры на базе дзіцячай абласной клінічнай бальніцы з 1973 па 1978 гг. працавала ўрачом-ардынатарам гэтай клінікі.

З 1 лютага 1979 года працуе ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў: да 1989 г. асістэнтам, з 1989 па 1990 гг. дацэнтам, а з 1991 па 1996 гг. прафесарам 1-й кафедры педыятрыі БелДІУУ.

З 1 верасня 1996 г. — загадчыца кафедры педыятрыі-2 БелДІУУ. Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Скарачальная здольнасць міякарда і асаблівасці гемадынамікі ў дзяцей з памежнай артэрыяльнай гіпертэнзіяй» абараніла ў Смаленскім медыцынскім інстытуце ў 1980 г., а доктарскую на тэму «Асновы прагназавання эсенцыяльнай артэрыяльнай гіпертэнзіі ў дзяцей і падлеткаў» у г. Ленінградзе ў 1990 г . Вучоная ступень доктара медыцынскіх навук прысвоена ў сакавіку 1991 г., вучонае званне прафесара ў 1992 г.

Апублікавала больш за 200 прац, аўтар некалькіх вынаходніцтваў, сааўтар 8 кніг, прысвечаных актуальных праблемах педыятрыі.

Навуковая дзейнасць прафесара Бяляевай Л. М. арыентавана на вывучэнне педыятрычных аспектаў сардэчна-сасудзістых, алергічных хвароб, імуналагічных праблем дзіцячай рэўматалогіі, ўплыву экалагічных фактараў на здароўе дзяцей і інш. Пад яе кіраўніцтвам абаронена 8 кандыдацкіх дысертацый, выканана 10 навуковых праграм па лініі ДНТП і ГНТП, рыхтуецца да абароны 7 кандыдацкіх дысертацый .

Бяляева Л. М. з 1999 г. з’яўляецца галоўным пазаштатным спецыялістам МЗ РБ па пытаннях дзіцячай кардыялогіі і рэўматалогіі, кіраўніком Рэспубліканскага дзіцячага рэўматалагічнага цэнтра, член спецыялізаванага Савета па абароне доктарскіх дысертацый па педыятрыі, акушэрстве і гінекалогіі пры МДМІ. Неаднаразова прымала актыўны ўдзел у працы Міжнародных Кангрэсаў і сімпозіумаў па актуальных праблемах медыцыны (Будапешт, Парыж, Неапаль, Каны, Варшава, Кіеў, Масква і інш.)

Прафесар Бяляева Л. М. з’яўляецца членам Дзяржаўнага медыцынскага экспертнага савета па навуцы і новых тэхналогіях, членам рэдакцыйнага савета медыцынскага часопіса «Ахова мацярынства і дзяцінства» (г. Віцебск) і «Медыцынская панарама».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Педыятры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў