Людвішча — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нача, за 24 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Гуры.
Плошча паверхні возера 0,25 (0,32[2]) км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Плошча вадазбору 2 км². Найбольшая глыбіня 2[2] м. Аб’ём вады ў возеры 0,22[2] млн м³. Схілы катлавіны маюць вышыню да 7 м, паўночныя і заходнія невыразныя. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі нізкія, на захадзе возера забалочаныя і сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае[2]. На большых глыбінях дно возера высланае сапрапелем[2]. Значна зарастае падводнай расліннасцю[2]. У паўночнай частцы возера злучаецца з сістэмай меліярацыйных каналаў і праз яе — з ракой Нача.