wd wp Пошук:

Людвік Грынцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грынцэвіч. Людвік Грынцэвіч (польск.: Ludwik Hryncewicz; 1 студзеня 1717, фальв. Ільгоў[pl] каля Вількаміра10 кастрычніка 1783) — вялікалітоўскі архітэктар, манах-дамініканец.

Біяграфія

Н. Орда. Касцёл і манастыр дамініканцаў у Валынцах

Нарадзіўся ў родавым маёнтку Ільгоў. З польскага шляхецкага роду Тальк-Грынцэвічаў.

Вучыўся ў Італіі. З 1750 года працаваў у Вялікім Княстве Літоўскім. Злучыў традыцыі архітэктуры барока з элементамі мясцовай архітэктуры. У 1756 годзе спраектаваў і пабудаваў касцёл і дамініканскі кляштар Св. Юрыя ў фальварку Забелы каля вёскі Валынцы, спраектаваў фасад віленскага касцёла Узнясення Гасподняга. У 1760 годзе стаў прыёрам дамініканскага манастыра Св. Духа ў Вільні (1501)[1].

Пабудаваў касцёл у мястэчку Нова Воля (цяпер Вірбаліс, Літва), будынак разбураны ў 1944 годзе. У 1763 годзе курыраваў рэканструкцыю кляштара бернардзінцаў з касцёлам Св. Троіцы у Друі і касцёла Успення Багародзіцы[pl] ў Расенах. У 1780—1782 гадах прыёр дамініканскага манастыра ў Расенах[2].

У 1749 годзе апублікаваў неаднаразова перавыдаваны малітоўны даведнік па Жэмайцкай Кальварыі («Przewodnik pokazujący obchód Drog Chrystusa w Kalwarii Zmudzkiey»).

Зноскі

  1. Antanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 143.(літ.)
  2. Ludwik Hryncewicz. Wydarzenie/postać dni. Vilnoteka (сакавік 2017).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шакейскім раёне
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1783 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1717 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Архітэктары Вільнюса
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў