wd wp Пошук:

Льюіс Кэнтлі

Льюіс Кэнтлі (англ.: Lewis Clayton Cantley; нар. 20 лютага 1949, Чарлстан, Заходняя Віргінія) — амерыканскі вучоны. Працы ў асноўным прысвечаны біяхіміі і клетачнай біялогіі. Вядомасць прынеслі адкрыццё і даследаванне фосфаіназітыд-3-кіназа, які грае важную ролю ў метабалізме рака і цукровага дыябету.

Доктар філасофіі (1975), прафесар і дырэктар анкацэнтра Weill Cornell Medicine, член Нацыянальнай Акадэміі навук (2001) і Медыцынскай акадэміі (2014) ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1999) і Акадэміі Амерыканскай асацыяцыі даследаванняў раку (2014), а таксама EMBO (2015), фэла Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі (2011). Член рэдкалегіі часопіса Cell.

Скончыў West Virginia Wesleyan College (бакалаўр хіміі summa cum laude, 1971). У 1975 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па біяфізічнай хіміі ў Карнельскім універсітэце. З’яўляўся постдокам у Гарвардзе, стаў там асістэнт-прафесарам. У 1985 годзе перайшоў ва Універсітэт Тафтса, але ў 1992 годзе вярнуўся ў Гарвардскую медыцынскую школу, член-заснавальнік там кафедры сістэмнай біялогіі. У 2007—2012 гг. дырэктар Beth Israel Deaconess Cancer Center. Затым у Weill Cornell Medicine.

Аўтар больш за 400 работ.

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходняй Вірджыніі
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Цытолагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Карнельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера