wd wp Пошук:

Лышчанскі сельсавет

Лышча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Лышча (да 5 сакавіка 1981 года — Лышчэ).

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Лышчаўскі сельсавет у складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання Забаравецкага і Дабраслаўскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1957 года ў склад Бабрыкоўскага сельсавета перададзена вёска Дабраслаўка[2]. 8 сакавіка 1960 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска Сташаны[3]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. 5 сакавіка 1981 года перайменаваны ў Лышчанскі, а цэнтр — у вёску Лышча.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1197 чалавек[4], з іх 96,5 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лышчанскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе