wd wp Пошук:

Луі Каміль Маяр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маяр.

Луі Каміль Маяр (фр.: Louis Camille Maillard, 4 лютага 1878, Понт-а-Мусон — 12 мая 1936, Парыж) — вядомы французскі вучоны і ўрач.

Працуючы ў галіне фізіялогіі, у прыватнасці, даследуючы метабалізм мачавіны і захворванні нырак, Маяр стварыў тэорыю «урагеннай недасканаласці» і ўвёў канцэпцыю «каэфіцыента Маяра» або «індэкса урагеннай недасканаласці». Яго працы ў гэтай галіне апынуліся выключна своечасовымі для дыягностыкі нырачных парушэнняў. Каэфіцыент Маяра выкарыстоўваўся нефралогіі да 1950-х гадоў.

З 1910 года Маяр пачаў даследаванні рэакцый паміж амінакіслотамі і цукрамі. У 1913 годзе ён абараніў на гэтую тэму доктарскую дысертацыю. Яго даследаванні былі таксама звязаныя з харчовай прамысловасцю і паходжаннем смаку ежы.

У той час важнасць даследаванай Маярам дадзенай рэакцыі не была ацэненая. Аднак пасля Другой сусветнай вайны рэакцыя паміж амінакіслотамі і цукрамі, якая адбываецца пры тэрмічнай апрацоўцы ежы, была даследавана больш падрабязна, і піянерскія працы Маяра былі ацэненыя. Гэты працэс быў названы «рэакцыя Маяра». Рэакцыя Маяра прыводзіць да ўтварэння шматлікіх прадуктаў, якія і выклікаюць спецыфічны смак і пах у прадуктаў, падвергнутых тэрмічнай апрацоўцы.

У 1980-х гадах было выяўлена, што рэакцыя Маяра адбываецца і ў жывым арганізме. Прадукты гэтай рэакцыі (неферментатыўнае гліказіліраванне) прыводзяць у арганізме да многіх парушэнняў і ўзнікаюць у прыватнасці пры дыябеце з-за высокага ўзроўню цукру ў крыві.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1030401349 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Louis Camille Maillard // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Louis MAILLARD // Académie nationale de médecine Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Louis Camille Maillard // Base biographique
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Мёрт і Мозель
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі 12 мая