wd wp Пошук:

Луі Брайль

Луі Брайль (фр.: Louis Braille; 4 студзеня 1809 года, Куўрэ(фр.) бел. (фр. Coupvray, прадмесце Парыжа) — 6 студзеня 1852 года, Парыж) — французскі слепавучыцель, стваральнік сістэмы пісьма і чытання для сляпых — Брайлевай азбукі.

Жыццяпіс

Луі Брайль нарадзіўся 4 студзеня 1809 года ў сям’і шаўца (або рымара) Сімане-Рэне (Simon-René) Брайля ў французскім мястэчку Куўрэ.

Месца нараджэння Луі Брайля

Трохгадовы Брайль пачаў слепнуць у выніку запалення вачэй пасля таго, як параніўся рымарскім нажом (падобным на шыла) у бацькавай майстэрні, канчаткова ён аслеп у 5 гадоў.

Бацькі навучылі Луі плесці ўбранне для конскай збруі, шыць хатнія туфлі, запрасілі настаўніка ігры на скрыпцы. Алфавіт ён вывучаў у мясцовай школе з дапамогай палачак.

У 10 гадоў (у 1819 годзе) Луі аддалі ў Парыжскі дзяржаўны інстытут для сляпых дзяцей(фр.) бел., дзе ён вучыўся алфавітызму, музыцы, вязанню і ткацтву. Кнігі, выданыя рэльефна-лінейным шрыфтом, былі неабходным атрыбутам заняткаў, але такіх кніг было мала, многіх падручнікаў бракавала. Методыка навучання была заснавана на ўспрыманні звестак на слых. Луі быў адным з найбольш здольных вучняў, навучыўся граць на піяніна і аргане. У 1828 годзе Луі скончыў вучэнне і быў запрошаны на працу як малодшы настаўнік-рэпетытар.

У час вучэння Луі пазнаёміўся з «начной азбукай» Шарля Барб’е(руск.) бел.. Барб’е быў артылерыйскім афіцэрам і распрацаваў азбуку для ваенных мэт — для перадычы інфармацыі ў начны час. Звесткі запісваліся шляхам пракалвання адтулін у кардоне, чыталіся дотыкамі (асязаннем).

У 1824 годзе (у 15 гадоў) Брайль распрацаваў рэльефна-пунктавы шрыфт для невідушчых і слабавідушчых людзей, названы ягоным імем (шрыфт Брайля) і ўжываны дагэтуль ва ўсім свеце. Брайль працаваў над шрыфтом шмат гадоў і ў 1829 годзе апублікаваў пачатковы варыянт шрыфта(англ.) бел., адхілены радай інстытута. Некаторыя нязручнасці — працяжнікі — былі выпраўлены ў версіі 1837 (сучасны французскі варыянт).

Першай кнігай, надрукаванай паводле Брайля, была «Гісторыя Францыі» (1837). Дырэктар Інстытута (фр.: Alexandre François-René Pignier) быў зняты з пасады пасля гэтага ўчынку[6].

Французскае імя «Луі Брайль», запісанае шрыфтом Брайля

Брайль працаваў настаўнікам музыкі ў Парыжскім інстытуце для сляпых, стварыўшы(англ.) бел. ў сваёй сістэме асобны шрыфт для запісу нот.

Брайль памёр ад сухотаў 6 студзеня 1852 года ў Парыжы і быў пахаваны ў родным мястэчку Куўрэ. Толькі па смерці створцы ягоная сістэма пачала шырока ўжывацца.

У Расіі кнігадрукаванне шрыфтом Брайля пачалося з выдання ў 1885 годзе кнігі «Сборник статей для детского чтения, посвященный слепым детям» праз Анну Аляксандраўну Адлер у колькасці 100 асобнікаў. Польскі шрыфт Брайля быў афіцыйна прыняты ў 1934 годзе.

Памяць

Гл. таксама

Зноскі

  1. Louis Braille // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Louis Braille // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Louis Braille // Encyclopædia Britannica Праверана 28 лютага 2010.
  4. Брайль Луи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. 1 2 https://actu.fr/societe/ces-celebrites-enterrees-en-seine-et-marne_46112692.html
  6. Wace, Barbara; John Peaty. Louis Braille. p. 128.  in Clifford Makins, ed (1961). Girl Annual No. 9. Longacre Press.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Сена і Марна
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1809 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Вынаходнікі сістэм пісьма
Катэгорыя·Пахаваныя ў парыжскім Пантэоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1852 годзе
Катэгорыя·Педагогі Францыі
Катэгорыя·Тыфлапедагогі
Катэгорыя·Сляпыя
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вынаходнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вынаходнікі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу