wd wp Пошук:

Лучана Павароці

Луча́на Паваро́ці[9] (італ.: Luciano Pavarotti; 12 кастрычніка 1935 — 6 верасня 2007) — знакаміты італьянскі оперны спявак

(тэнар), адзін з самых вядомых спевакоў XX ст. як у оперы, так і ў іншых музычных жанрах.

Біяграфічныя звесткі

Лучана Павароці нарадзіўся ў Італіі ў прыгарадзе Мадэны 12 кастрычніка 1935 года ў сям’і Адэлі Вентуры, якая працавала на тытунёвай фабрыцы, і Фернанда Павароці, пекара і спевака. Нягледзячы на тое, што Лучана добра адгукаўся пра сваё дзяцінства, сям’я жыла бедна. Падчас Другой сусветнай вайны (у 1943 годзе) сям’я пакінула горад. Калі Лучана было 9 гадоў, ён пачаў спяваць у невялікім царкоўным хоры, у якім спяваў яго бацька.

Грунтоўна вучыцца спяваць Лучана Павароці пачаў у 1954 годзе, калі яму было 19 год. Дэбютаваў у 29 красавіка 1961 года ў Муніцыпальным тэатры г. Рэджа-Эмілія. Неўзабаве Лучана ўжо выступаў у гэтай ролі ў оперным тэатры La Scala. У 1980-90-я г. набыў надзвычайную міжнародную вядомасць і папулярнасць, не толькі дзякуючы свайму высокаму майстэрству, але таксама і шырокаму распаўсюджанню кампакт-дыскаў, відэакасет, тэлезапісаў, удзелу ў праекце «Тры тэнары» (з П. Дамінга і Х. Карэрасам).

Творчасць

Выдатны майстар бельканта. Дэбют Лучана ў оперы адбыўся ў 1961, калі ён сыграў ролю Рудольфа ў оперы «Багема» Джакама Пучыні. У 1968 дэбютаваў у «Метраполітэн-опера» ў Нью-Ёрку.

Валодаў чыстым, гнуткім, роўным, эмацыйна-выразным голасам. Праславіўся ў італьянскіх операх (асабліва ў партыях Рудольфа з «Багемы», Герцага Мантуанскага з «Рыгалета», Марыё з «Тоскі», Манрыко з «Трубадура» і інш.

Выпусціў некалькі аўтабіяграфічных кніг, напр., «Павароці: Мая гісторыя» (1981) і «Павароці: Мой свет» (1995). З’яўляўся ініцыятарам супольных канцэртаў «Павароці і сябры» (у іх прымалі ўдзел М. Керы, Дзукеро, С. Дзіён, Э. Рамазоці, А. Бачэлі і інш.).

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118592270 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 чэрвеня 2019.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118592270 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. https://web.archive.org/web/20071019064720/http://www.cnn.com:80/2007/SHOWBIZ/Music/09/06/pavarotti.dead/index.html
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118592270 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118592270 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  8. Discogs — 2000. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  9. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.463.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1935 годзе
Тэнары
Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Камандоры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Лаўрэаты Дзённай прэміі «Эмі»
Камандоры ордэна Культурных заслуг
Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Памерлі ад нырачнай недастатковасці
Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Пахаваныя ў Эмілія-Раманьі
Музыканты паводле алфавіта
Памерлі ў Модэне
Нарадзіліся 12 кастрычніка
Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса
Нарадзіліся ў Модэне
Оперныя спевакі і спявачкі Італіі
Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Памерлі 6 верасня
Памерлі ў 2007 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Рэстаратары Італіі
Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Асобы