wd wp Пошук:

Луцый Тарквіній Прыск

Луцый Тарквіній Прыск, альбо Тарквіній Старажытны (лац.: Lucius Tarquinius Priscus) - пяты цар Старажытнага Рыма. Правіў з 616 па 579 да н.э.. Гістарычнасць Тарквінія прызнаецца большасцю з сучасных гісторыкаў.

Паходжанне і абранне на царства

Згодна з паданнем, радзімай цара быў этрускі горад Тарквініі. Яго сапраўднае імя было Лукумон. Бацька Луцыя Тарквінія - Дземарат перасяліўся ў Тарквініі з грэчаскага горада Карынфа і належаў да рода Бакхіядаў. Народжаны ад тарквінянкі, Лукумон яшчэ ў маладосці здабыў сабе вялікую маёмасць і ажаніўся з Танаквіль - жанчынай разумнай і прагнай да славы. Яна і параіла яму перабрацца ў Рым, паколькі ў Тарквінніі, з-за таго, што Лукумон не быў чыстакроўным этрускам, яму быў зачынены шлях да вышэйшых пасад.

Лукумон са сваёй маёмасцю накіраваўся ў Рым. Калі ён на сваёй калясніцы ўжо пад’язджаў да Янікула, арол закружыўся над яго галавой, схапіў яго шлем, падняў у паветра, а потым зноў паклаў яго на галаву. Танаквіль палічыла гэта добрым прадвесцем і сказала, што Лукумон стане царом.

Прыбыўшы ў Рым, Лукумон узяў сабе новае імя: Луцый Тарквіній. Дзякуючы свайму багаццю і мудрасці, ён неўзабаве стаў адным з самых уплывовых людзей у Рыме. Цар Анк Марцый заўважыў Луцыя Тарквінія, зрабіў набліжаным да сабе і прызначыў начальнікам кавалерыі. Пасля яго смерці, Луцый Тарквіній пераканаў Народны сход у тым, што менавіта ён, а не хто-небудзь з малых дзяцей Анка Марцыя павінен стаць царом Рыма.

Шмат хто з гісторыкаў, у тым ліку Нібур і Момзен, не прымаюць падання аб этрускім паходжанні Луцыя Тарквінія і лічаць, што ён належаў да трыбы луцэраў. Трэба адзначыць, што ў часы Лукумона ўжо існаваў род Тарквініяў.

Ваенная дзейнасць

Пасля свайго абрання на царства Луцый Тарквіній быў вымушаны працягваць знешнія войны з лацінамі, этрускамі і сабінянамі. Прыступам былі ўзяты такія гарады як Апіёлы, Фірулея, Камерыя і Наментум. Тыя лацінскія гарады, якія здаваліся без бою, павінны былі стаць рымскімі саюзнікамі без памяньшэння сваіх мінулых правоў. Наадварот, горад Карнікул за ўпартую абарону пасля захопу быў разбураны ўшчэнт. Луцый Тарквіній здолеў пакарыць Этрутыю і сабінян і ўзяў вялікую здабычу. У гэты час Рым канчаткова стаў галоўным горадам лацінскага саюза, атрымаўшы ў спадчыну гэтае званне ад разбуранай Тулам Гастыліям Альба-Лонгі.

Праўленне Луцыя Тарквінія

За час свайго царавання Луцый Тарквіній правёў шмат рэформ, непасрэдна заняўшыся ўладкаваннем Рыма. У гэты час у Рыме пачало разівацца мастацтва. Вось асноўныя вехі яго дзейнасці:

Гібель Луцыя Тарквінія

Сыны Анка Марцыя тым часам працягвалі захоўваць абіду на пястуна свайго бацькі, які адабраў у іх царскую ўладу. У межах змовы яны ўчынілі паказную сварку паміж сабой, і калі Луцый Тарквіній выйшаў да іх, каб прымірыць, то быў забіт ударам дубіны. Але загаворшчыкі ничога не атрымалі ад гэтага забойства и былі сагнаныя з горада: курульнае крэсла заняў прыёмны сын забітага і улюблёнец Танаквіль - Сэрвій Тулій.

Крыніцы

Зноскі

  1. Любкер Ф. Demaratus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 381.
  2. Gantz T. N. The Tarquin Dynasty // Historia / K. BrodersenFranz Steiner Verlag, 1975. — P. 552. — ISSN 0018-2311; 2365-3108
  3. Cazanove O. d. Mélanges de l’École française de Rome, Mélanges de l’École française de Rome. Italie et Méditerranée // Mélanges de l’École française de Rome — 1988. — Vol. Tome 100, nº 2. — P. 619, 621. — ISSN 1724-2142; 1123-9891
  4. Ἁλικαρνᾱσσεύς Δ. Ἁ. IV, 1 // Ῥωμαικὴ ἀρχαιολογία
  5. Gantz T. N. The Tarquin Dynasty // Historia / K. BrodersenFranz Steiner Verlag, 1975. — P. 543, 551. — ISSN 0018-2311; 2365-3108

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 579 годзе да н.э.
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Старажытнарымскія цары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Вітэрба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VII стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Тарквініі
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу