wd wp Пошук:

Лука Карлеварыс

Лука Карлеварыс або Лукас Карлеварэс (Luca Carlevaris, 20 студзеня 1663 — 12 лютага 1730) — італьянскі жывапісец, архітэктар і гравёр венецыянскай школы эпохі барока, майстар ведуты.

Карлеварыс Лука нарадзіўся 20 студзеня 1663 года ў горадзе Удзінэ на паўночным усходзе Італіі ў сям’і архітэктара і жывапісца Джавані Леанарда. У шаснаццаць гадоў ён страціў бацьку і пераехаў у Венецыю, дзе да таго часу пражывала яго сястра Касандра.

Выбар месцам жыхарства быў не выпадковы: набліжаўся залаты век у развіцці жывапісу Італіі, і адным з яе цэнтраў была Венецыя. Менавіта па гэтай прычыне гэты горад і быў выбраны месцам жыхарства маладым мастаком.

Ён пасяліўся паблізу плошчы Зенобіа (Palazzo Zenobio), што ў далейшым адыграла немалаважную ролю ў яго кар’еры. Побач з плошчай знаходзіўся палац багатай арыстакратычнай сям’і Зенобіа, вядомай сваёй любоўю да мастацтва і якая ўпрыгожвала свой палац працамі венецыянскіх мастакоў. На маладога і таленавітага Луку Карлеварыса звярнулі ўвагу, і неўзабаве ён набыў багатага і ўплывовага апекуна. Дзякуючы гэтай падзеі ён атрымаў сваё другое імя — «Лука Са’Зенобіа».

У 1685—1690-х гадах наведвае Рым, дзе імкнецца ўдасканальваць сваё майстэрства. У час навучання ў Луіджы Ванвітэлі, які выкладаў у той час у Рыме жывапіс ведуты, Лука адчувае ўплыў работ Дж. Паніні. У 1698 годзе ён вяртаецца ў Венецыю і стварае працы пад уражаннем сваіх настаўнікаў.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Luca Carlevarijs // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Luca Carlevarijs // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Luca Carlevaris [Carlevarijs] // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1730 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1729 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Удзінэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1663 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных