wd wp Пошук:

Лукаўскае вадасховішча

Лу́каўскае — вадасховішча, размешчанае ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь за 16 км на паўночны ўсход ад горада Маларыта. Знаходзіцца на месцы былога Лукаўскага возера.

Збудавана ў 1980 годзе ў мэтах арашэння сельгасугоддзяў і рыбаводства, абгароджана дамбай даўжынёй 9,5 км. Каля паловы плошчы дна выслана сапрапелем.

Ваганні ўзроўню вады на працягу года складаюць 3,1 м.

Уваходзіць у склад заказніка Лукава.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Маларыцкага раёна
Катэгорыя·Вадасховішчы Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96