Лугавы матылёк, Лугавы начнік, Сенажатны начнік[1] (Loxostege sticticalis) — матыль надсямейства агнёвак.
Лёт матылёў у маі — чэрвені, сярэдзіне ліпеня — жніўні. Вусені (даўжыня 28—34 мм) зімуюць у паверхневым слаі глебы ў павуцінавым кокане. За год 1—2 пакаленні.
Пашкоджвае многія сельскагаспадарчыя расліны, найчасцей цукровыя буракі, каноплі, бабовыя, сланечнік.