wd wp Пошук:

Лошыцкі яр

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лошыца (значэнні).

Крыж ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Лошыцкім яры

Лошыцкі яр, або Чорны Яр — урочышча каля былой вёскі Лошыца 1-я на паўднёвых ваколіцах Мінска, дзе ў 1937—1941 гадах у яры органы НКУС праводзілі масавыя расстрэлы. Колькасць ахвяр пэўна не вядома, паводле ацэнак гісторыка Зянона Пазняка, тут знаходзяцца рэшткі 7-10 тысяч рэпрэсаваных.

Гісторыя

Каб схаваць сляды сталінскіх рэпрэсій у 1988 годзе Лошыцкі яр быў часткова засыпаны, а на яго месцы пабудаваны гаражны кааператыў. Спроба з дапамогай валанцёраў-археолагаў пракапаць насыпны слой грунту (канец 1980-х гадоў) не мела поспеху.

З успамінаў З. Пазняка: «У гэтым жа годзе, пасля раскопак у Курапатах я падрыхтаваўся да раскопак у Лошыцы. Але калі я летам перад раскопкамі прышоў сюды, то ўбачыў, што велізарны яр засыпаны, а вакольныя ўзгоркі, на якіх рос сад, скапаныя і грунт ссунуты ў яр» [1].

У 1990-х гадах высілкамі грамадскасці ў Лошыцкім яры ўсталяваны Крыж мучанікам. Штогод на Дзяды ў Мінску праходзяць шэсці да месцаў пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій, у тым ліку да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры.

У 2009 годзе ў сувязі з будаўніцтвам мікрараёна Лошыца ​​гарадскія ўлады Мінска планавалі цалкам засыпаць Лошыцкі яр і правесці праз яго аўтадарогу[2], аднак гэтыя планы выклікалі супраціўленне з боку грамадскасці і не былі рэалізаваны.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Зянон Пазняк: Лошыцкі Яр. 70 гадоў
  2. Бульдозеры насоўваюцца на лошыцкі Крыж памяці сталінскім ахвярам

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Рэпрэсіі ў БССР
Рэпрэсіі ў БССР
Геаграфія Мінска