wd wp Пошук:

Лот і Гарона

Лот і Гарона (фр.: Lot-et-Garonne, вымаўляецца /lɔt‿e.ɡa.ʁɔn/, акс.: Òlt e Garona) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Аквітанія. Парадкавы нумар 47. Адміністрацыйны цэнтр — Ажэн. Насельніцтва 305,4 тыс. чалавек (72-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 5361 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Гарона, Лот, Баіз, Жэліз, Ос.

Дэпартамент уключае 2 акругі, 54 кантона і 293 камуны.

Гісторыя

Лот і Гарона — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Узнік на тэрыторыі былых правінцый Гіень і Гасконь. Назва паходзіць ад рэк Гарона і Лот.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Лот і Гарона
Катэгорыя·Дэпартаменты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле