wd wp Пошук:

Лотар Волех

Лотар Волех. Аўтапартрэт перад саборам Святога Пятра. Рым, 1964

Лотар Волех (ням.: Lothar Wolleh, 20 студзеня 1930, Берлін - 28 верасня 1979, Лондан) — нямецкі фатограф.

Біяграфія

Вучыўся ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва ў Берліне (1946-1948). Арыштаваны савецкім камандаваннем па сфабрыкаваным абвінавачванні ў шпіянажы, асуджаны на 15 гадоў прымусовых работ у лагеры пад Варкутой. Пасля візіту ў Маскву канцлера Адэнаўэра ў 1956 быў разам з іншымі нямецкімі ваеннапалоннымі вызвалены, вярнуўся ў Берлін.

У 1956-1957 вучыўся ў школе фатаграфіі, графікі і моды ў Заходнім Берліне. У 1958 прайшоў у Швецыі на востраве Готланд праграму рэабілітацыі маладых людзей, ахвяр вайны, распрацаваную Сусветным саветам цэркваў. У 1959-1961 вучыўся ў Школе дызайну ў Эсэне. Да канца 1960-х гадоў працаваў у рэкламнай фатаграфіі, у асноўным - у Дзюсельдорфе.

Альбомы, каталогі

Зноскі

Спасылкі

Галерэя

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Фатографы Германіі
Катэгорыя·Фатографы паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці фатаграфіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе