wd wp Пошук:

Лоранд Этвеш

Лоранд (Роланд) фон Этвеш (венг.: Loránd Eötvös; 27 ліпеня 1848, Будапешт — 8 красавіка 1919) — венгерскі фізік.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Будапешцкім і Гайдэльбергскім універсітэтах. 3 1871 у Будапешцкім універсітэце (з 1872 прафесар). Член Венгерскай АН (1883) і яе прэзідэнт (1899—1905). Заснавальнік і першы прэзідэнт (з 1891) Венгерскага матэматычнага і фізічнага таварыства.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па тэорыі капілярнасці, гравітацыі і геафізіды. Устанавіў залежнасць малекулярнай паверхневай энергіі ад тэмпературы (1886; закон Этвеша). Вынайшаў гравітацыйны варыёметр, эксперыментальна ўстанавіў роўнасць гравітацыйнай і інертнай мас (1890—1906). Вывучаў размеркаванне мас у горных хрыбтах.

Ушанаванне памяці

Яго імем названы Будапешцкі ўніверсітэт і пазасістэмная адзінка градыента сілы цяжару — этвеш.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Loránd Eötvös // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1848 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вынаходнікі Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Керэпешы
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Фізікі Венгрыі
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта