wd wp Пошук:

Лонданскі гарадскі ўніверсітэт

Будынак каледжа ўніверсітэта

Лонданскі гарадскі ўніверсітэт (англ.: City, University of London) — дзяржаўны даследчы ўніверсітэт, размешчаны ў Лондане (Вялікабрытанія). Быў заснаваны ў 1894 годзе як Нортгемптанскі інстытут і стаў універсітэтам у 1966 годзе, калі і атрымаў цяперашнюю назву.

Галоўны кампус Гарадскога ўніверсітэта размешчаны ў раёне Ізлінгтан Цэнтральнага Лондана, а дадатковыя кампусы — у лонданскім Сіці і ў лонданскіх раёнах Холбарн, Смітфілд і Уайтчэпел. Універсітэт арганізаваны ў сем школ, у рамках якіх працуе каля 40 навуковых аддзелаў і цэнтраў.[1]

Гарадскі ўніверсітэт мае больш чым 100-гадовы вопыт даследаванняў і нязменна высокі рэйтынг працаўладкавання сваіх выпускнікоў і іх зарплат.[2] Місіяй універсітэта, паводле яго стратэгіі, з’яўляецца «весці за сабой Лондан ва адукацыі, навуковых даследаваннях і перадачы ведаў для бізнесу і прафесій».[3] У 2009—10 годзе агульны прыбытак універсітэта склаў 178,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў, 8 мільёнаў з якіх паступіла ад даследчых грантаў і кантрактаў.[4] Універсітэт заняў 356-е месца ў свеце ў рэйтынгу QS World University Rankings 2011 года.[5][6]

Гарадскі ўніверсітэт з’яўляецца членам AMBA, EQUIS і Universities UK.

Зноскі

  1. Schools and Academic Departments (нявызн.) (недаступная спасылка). City University London. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 11 December 2011.
  2. Another top five ranking for City in The Times Good University Guide 2008 (нявызн.) (недаступная спасылка). City University London. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2007. Праверана 16 жніўня 2007.
  3. University Strategy (нявызн.) (недаступная спасылка). City University London. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2010. Праверана 15 чэрвеня 2009.
  4. Wealth and Health: Financial data for UK higher education institutions, 2009–10 (нявызн.), Times Higher Education (7 April 2011). Праверана 4 July 2011.
  5. City achieves global recognition in the World University Rankings (нявызн.), City University London (4 October 2010). Праверана 31 July 2011.
  6. City University London (нявызн.) (недаступная спасылка). QS Quacquarelli Symonds Limited. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2012. Праверана 29 December 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Лондана
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы