Лжыца (ад царкоўнаслав.) — невялікая лыжка з крыжам на канцы рукаяці, якая ўжываецца для падачы прычасця з паціру вернікам. Лжыца, які і дыскас, пацір і звездзіца, вырабляецца з золата, срэбра, волава ці металічных сплаваў, якія не даюць вокісу.
У першыя тры стагоддзі хрысціянства яна не ўжывалася, а вернікі атрымоўвалі Святое Прычасце непасрэдна з рук святара. Упершыню пачаў ужываць лыжку святы Іаан Златавуст ў 4-м стагоддзі. Лацінская назва «лязіс» у сапраўднасці азначае клешчы[1]. Такімі клешчамі ў Кнізе прарока Ісаі адзін з серафімаў узяў тлеючы вугаль з алтара Божага і ачысціў ім вусны прарока (Іс. 6, 2-6)[2].