Ле Зуан (в’етн.: Lê Duẩn; 7 красавіка 1907—10 ліпеня 1986) — в’етнамскi палiтычны i дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся ў 1907 годзе ў сям’і вядомага в’етнамскага двараніна. Стаў адным з заснавальнікаў Камунiстычнай партыi Iндакiтая.
Пасля смерці Хо Шы Міна стаў генеральным сакратаром Камунiстычнай партыi Вьетнама. Пад яго кіраўніцтвам в’етнамскай арміі ўдалося выйсці пераможцам у В’етнамскай вайне.
Падтрымліваў цесныя адносіны з СССР, падтрымлiваючы яго антырэвiзiянiскую палiтыку. Па гэтай прычыне, у 1970-я ўрад Ле Зуана ўступіў у канфлікт з КНР і Кампучыяй (цяпер Камбоджа), што прывяло да двух войнаў — в’етнама-кампучыйскай (1975—1989) і в’етнама-кiтайскай (1979—1990). Абодве скончыліся для В’етнама поспехам.
Памёр 10 ліпеня 1986 г. у Ханоі.