wd wp Пошук:

Леў Саламонавіч Габерман

Леў Саламонавіч Гоберман (руск.: Гоберман Лев Соломонович; 28 жніўня 1892, Тураў — 10 жніўня 1959, Масква) — савецкі ваенны ветэрынар. Брыгветўрач (1936). Генерал-маёр ветэрынарнай службы (1943).

Біяграфія

У 1911—1916 гг. вучыўся ў Варшаўскім ветэрынарным інстытуце. Пасля заканчэння інстытута быў мабілізаваны на руска-германскі фронт. З 1918 г. служыў у Чырвонай Арміі. У гады грамадзянскай вайны быў начальнікам ветэрынарнай службы кавалерыйскага корпуса, затым арміі. У 1939—1941 гг. служыў у Растове-на-Доне начальнікам ветэрынарнага аддзела Паўночна-Каўказскага ваеннай акругі. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў начальнікам ветэрынарнага аддзела арміі, начальнікам ветэрынарнага аддзела Паўднёва-Заходняга і Волхаўскага франтоў. У 1944—1949 гг. з’яўляўся намеснікам начальніка ветэрынарнага кіравання Чырвонай Арміі. З 1949 г. у адстаўцы.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 10 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тураве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ветэрынары СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»