wd wp Пошук:

Леў Раманавіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоў.

Леў Раманавіч Казлоў (нар. 28 ліпеня 1938, в. Літвінкі, Кобрынскі павет, Палескае ваяводства) — беларускі гісторык, картограф, выдавец, пісьменнік. Член Саюза прадпрымальнікаў Беларусі, Нацыянальнай Геаграфічнай Асацыяцыі (ЗША), міжнароднага «Клуба лідэраў гандлю».

Біяграфія

Вялікая Айчынная вайна застала сям’ю ў Пінску, пасля вайны жылі ў Кобрыне. У школу пайшоў у 1946 годзе, у школьныя гады любіў чытаць, захапляўся маляваннем, гісторыяй. У 1956 годзе закончыў СШ № 2 г. Кобрына.

Служыў у Савецкай арміі ваенным картографам (1957—1960).

У 1965 годзе закончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, затым там жа навучаўся ў аспірантуры (1965—1968), працаваў выкладчыкам.

У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Рост культурна-тэхнічнага ўзроўню рабочага класа Беларусі ў гады першай пяцігодкі (1928—1932)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. У 1970—1981 гадах — старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі МДПІ імя А. М. Горкага. У 1981—1992 гадах — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і замежных краін, дэкан факультэта замежных студэнтаў Мінскага інстытута культуры.

З 1992 па 1994 год — старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных дысцыплін, кіраўнік картаграфічнай групы Інстытута гісторыіі АН Беларусі. Арганізаваў работу па складанні новых гістарычных карт і школьных атласаў. Навуковыя інтарэсы: гістарычная геаграфія і картаграфія Беларусі (ад старажтынасці да нашых дзён). Удзельнік шэрагу міжнародных і рэгіянальных навуковых канферэнцый, аўтар артыкулаў па краязнаўчай і картаграфічнай тэматыцы.

Навуковая дзейнасць

Узнаўляць карты — своеасаблівае мастацтва. Працуе ў старадаўняй манеры: аловак, цыркуль, пяро, туш, акварэль. Аднаўляе рарытэтныя карты, якія адшуквае ў розных архівах, бібліятэках, на аўкцыёнах і ў прыватных калекцыянераў. Так з’явіліся дзясяткі невядомых нам раней выяў беларускіх земляў са старажытнасці. Некаторыя карты, намаляваныя Л. Р. Казловым, упрыгожваюць раённыя краязнаўчыя музеі. Рабіў і глобусы для музейных экспазіцый. У Картаграфічным кабінеце Музея гісторыі Мінска, які знаходзіцца ў гарадской ратушы, большасць экспанатаў выкананы рукамі Льва Раманавіча.

Чалавек энцыклапедычных ведаў у розных галінах. Як многiя з гісторыкаў — нумізмат, сабраў вялікую калекцыю манет. Захапляецца гістарычнай мастацкай літаратурай, мае выдатную бібліятэку. У 1983 годзе выйшаў яго зборнік гістарычных анекдотаў «Музей остроумия», які быў двойчы перавыдадзены (1986, 1989), а ў 1999 годзе з’явілася новае дапоўненае выданне — «Большой музей остроумия». Аўтар мастацкіх кнiг «Георг Кристоф Лихтенберг» (2002), “Радзивилл «Сиротка» (2015), «З дазволу караля і вялікага князя» (2016) і інш. Пад псеўданімам «Плат. Гудовіч» выдаў зборнік вершаў «Размова нанова» (2017).

Не забывае родную Кобрыншчыну. У суаўтарстве з дырэктарам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава Нінай Мяфодзіеўнай Пліско да 700-годдзя Кобрына выдаў гісторыка-эканамічны нарыс «Кобрин» (1987). У якасці рэдактара-ўкладальніка працаваў над гісторыка-дакументальнай хронікай «Памяць. Кобрынскі раён» (2002).

У 1994 годзе не дачакаўшыся бюджэтнага фінансавання выдання карт, заснаваў і ўзначаліў прыватнае выдавецтва — УП «Арты-Фэкс», якое займаецца выданнем геаграфічных карт і атласаў. Работа яго выдавецтва «Арты-Фэкс» адзначана еўрапейскім залатым прызам «Europe Award» (Парыж, 2001). З 1995 года — галоўны рэдактар «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі», часопісаў «Падарожнік» (1997—2001), «Наш край». Навуковы кансультант выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі».

У зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў ліпені-жніўні 2018 года працавала выстава «Вандроўкі па ваколіцах мінулага», прысвечаная 80-годдзю

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Дэканы БДУКМ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Картографы Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»