wd wp Пошук:

Леў Абрамавіч Палугаеўскі

Леў Абрамавіч Палугаеўскі (20 лістапада 1934, Магілёў30 жніўня 1995, Парыж) — савецкі шахматыст, паходзіў з беларускіх яўрэяў, шасціразовы пераможца шахматных Алімпіяд, неаднаразовы ўдзельнік чэмпіянатаў СССР і турніраў на першынство свету, двухразовы чэмпіён СССР (1967, 1968), аўтар некалькіх кніг па тэорыі дэбютаў у шахматах.

Біяграфія

У складзе зборнай СССР прымаў удзел у 7 шахматных алімпіядах, у камандных чэмпіянатах свету і Еўропы. У 1970 гуляў за зборную СССР у «матчы стагоддзя» (Бялград) на 4-й дошцы (саступіў Горту) і ў матчы са зборнай абраных шахматыстаў свету (Лондан, 1984).

Пераможца шэрагу міжнародных турніраў.

На працягу многіх гадоў - член прэзідыума шахматнай федэрацыі СССР, старшыня Вышэйшай кваліфікацыйнай камісіі. Член савета гросмайстраў.

Быў жанаты, меў дачку.

Памёр у парыжскай клініцы пасля складанай аперацыі на галаўным мозгу, выкліканай анкалагічным захворваннем. Да апошніх хвілін жыцця побач з Львом Абрамавічам знаходзілася яго жонка Ірына.

Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #109794761 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны Расіі па шахматах
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Шахматныя тэарэтыкі
Катэгорыя·Шахматныя гросмайстры
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Памерлі 30 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Шахматысты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Пераможцы шахматных Алімпіяд
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Чэмпіёны СССР па шахматах
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы