wd wp Пошук:

Лешак Чорны

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чорны.

Лешак Чорны (польск.: Leszek Czarny; каля 1241 — 30 верасня 1288) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.

Лешак быў унукам Конрада Мазавецкага, сынам Казіміра I Куяўскага і Канстанцыі Уроцлаўскай, і братам Уладзіслава Лакетка. Ён быў князем серадзкім1261), ленчыцкім1267), інаўроцлаўскім12731278 гг.), кракаўскі і сандамірскім1279).

У 1265 годзе Лешак Чорны ажаніўся з Агрыпінай Расціслаўнай (пам. 1305), дачкой Расціслава Славанскага і Ганны Венгерскай. У 1271 Агрыпіна падала на развод, абвінаваціўшы мужа ў імпатэнцыі. Дзяцей у іх не было.

Агрыпіна і Лешак, карціна Яна Матэйкі, 1879

У 1287 ва ўладанні Лешак ўварваліся нагайцы пад правадырствам Кара-Нагай-хана, аднак узяць Кракаў не змаглі. Сам князь тым часам хаваўся ў Венгрыі.

Лешак Чорны сканаў у Кракаве, дзе і быў пахаваны.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1288 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1241 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Род Пястаў
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня