wd wp Пошук:

Леприконсы

«Леприконсы»беларускі музычны гурт.

Гісторыя стварэння

Перадумовы да стварэння гурта з’явіліся яшчэ ў 1996 годзе. Да з’яўлення гурта «Леприконсы» галоўны завадатар Ілля Міцько ўдзельнічаў у панк-рок-групе «Kindergarten» у якасці вакаліста. Група праіснавала нядоўга, а Міцько сабраў іншую, назваўшы яе «Леприкон», гралі хардкор.

У 1997 годзе «Леприконсы» запісалі сваю першую дэма-касету і пачалі выкарыстоўваць акардэон (акардыяністам зрабілі былога басіста Уладзіміра Федарука). Назваўшы сваё першае дзецішча «Детки», музыкі прадалі касету колькасцю 10 штук (усяго было 20).

Пасля гэтага ў групе пачалася цякучка: прыходзілі і сыходзілі гітарысты, басісты, дзяўчыны змяняліся хлопцамі. Нарэшце, новы склад пачаў пісаць ужо сур’ёзны паўнавартасны альбом «Человек идёт и улыбается», пазней ён выйшаў як «Нам с тобою было super».

Да выхаду альбома на радыё ўжо на ўсю моц круцілася песня «Хали-Гали», а самі «Леприконсы» паспелі заключыць кантракт са студыяй «Союз»[1].

З гэтага моманту пачаліся канцэрты, гастролі, эфіры і фестывалі[2], сярод якіх галоўным было выступленне гурта на «Нашествии-2000» — «Леприконсы» адкрывалі другі дзень. Летам наступнага, 2001-га, група выпусціла другі альбом.

Дыскаграфія

Удзел у зборніках

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Рогач, Александра; Шаруба, Сергей (2003). “Леприконсы :: no title” (in ru). Музыкальная газета (23). http://www.nestor.minsk.by/mg/2003/23/mg32314.html. Retrieved on 2020-09-07.
  2. СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА” (in ru). Музыкальная газета (18). 2006. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2006/18/0400.html. Retrieved on 2020-09-15.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Поп-рок-гурты Беларусі