wd wp Пошук:

Леонскі сабор

Сабор Санта-Марыя-дэ-Леон (ісп.: Santa María de León) — каталіцкі кафедральны сабор у горадзе Леон (Кастылія і Леон).

Сучасны Леонскі сабор быў збудаваны ў 1205-1301 гг. у гатычным стылі. Раней на гэтым месцы у II стагоддзі былі размешчаны рымскія тэрмы, а напачатку X стагоддзя кароль Галісіі і Леона Ардонья II пабудаваў палац. Пасля адной з перамог над маўрамі ён пабудаваў сабор у раманскім стылі, у якім і быў пахаваны. Пазней на гэтым месцы быў пабудаваны другі сабор, таксама ў раманскім стылі, які быў асвячоны ў 1073 годзе, і дзе ў 1135 годзе Альфонса VII быў каранаваны Імператарам усёй Іспаніі.

Сёння сабор з’яўляецца адной з вядомых цэркваў поўначы краіны і яскравым прыкладам іспанскай гатычнай архітэктуры. Вітражы XIII-XIV стст. маюць плошчу каля 1800 кв. м. Унутры сабора размешчана мноства старых скульптур. Знадворку будынак ўпрыгожваюць шматлікія ацалелыя гаргуллі, грыфоны і хімеры.[4] Фасад сабора мае дзве вежы, адна з іх, паўднёвая, гадзіннікавая. Сабор мае некаторыя элементы барока і неакласіцызму, унесеныя ў XVI-XVIII стст.

Пабудаваны больш за 700 гадоў будынак выяўляе прыкметы разбурэння, з прычыны таго, што пясчанік адносна нетрывалы матэрыял.[5] Сёння вучоныя з універсітэта Аўеда займаюцца вывучэннем стану сабора.

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. (unspecified title) Праверана 7 сакавіка 2021.
  4. Леонскі сабор
  5. Кастылія і Леон. Леонскі сабор(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Леон (Іспанія)
Катэгорыя·Збудаванні Іспаніі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Саборы Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле