wd wp Пошук:

Левабярэжны масіў

Вышынныя жылыя дамы каля станцыі метро «Левабярэжная»

Левабярэжны масіў (укр.: Лівобережний масив) — жылы масіў у Кіеве (Украіна). Масіў быў збудаваны ў 1960-х-1970-х гадах на большай частцы тэрыторыі знесеннай Мікольскай Слабодкі. Масіў падзелены напалову наземнай трасай Святошынска-Броварскай лініяй метрапалітэна. З правабярэжжам звязана мастам Метро. Асноўныя вуліцы - Раісы Акіпнай і Мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага (былая Луначарскага). На поўдзень ад Левабярэжнага размешчаны Русанаўка і Беразнякі. Левабярэжны масіў адрозніваецца ад суседніх масіваў наяўнасцю студыі «Укртэлефільм», станцыяй метро «Левабярэжная» і гасцініцай «Турыст», якая з’яўляецца дамінантай гэтага раёна. Каля метро знаходзіцца Міжнародны выставачны цэнтр.

Фатаздымкі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гістарычныя раёны Кіева
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96