wd wp Пошук:

Лебедзі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лебедзь.

Ле́бедзі[1] (Cygnus) — род вадаплаўных птушак з атраду гусепадобных сямейства качыных.

Знешні выгляд

Пер’е лебедзяў — чыста белага, або шэрага ці чорнага колераў. Ад гусей іх адрознівае больш доўгая шыя, якая дазваляе на большай глыбіні абшукваць дно ў пошуках ежы, а таксама іх памеры — яны з’яўляюцца самымі буйнымі воднымі птушкамі.

Размах крылаў дасягае двух метраў, а маса можа перавышаць 15 кг. Лапы даволі кароткія, з-за чаго на зямлі яны выглядаюць даволі няўклюднымі. Затое лятальная мускулатура вельмі развітая і дазваляе пераадольваць тысячы кіламетраў пры штогадовых пералётах у вырай і назад.

Птушанятамі апекуюцца абодва бацькі цягам году пасля нараджэння. Манагамныя. Лебядзіная пара трымаецца разам да канца жыцця. Калі адзін з іх памірае, то другі больш не шукае сабе пару.

Класіфікацыя

Cygnus olor

Існуе сем відаў (на тэрыторыі Беларусі 3: лебедзь-шыпун, лебедзь-клікун, лебедзь малы):

Часам за лебедзя прымаюць каскаробу, аднак гэтая птушка адносіцца да роду Coscoroba і, хоць па сваіх памерах больш за гуся, усё ж бліжэй да качак, чым да лебядзёў[2].

У філятэліі

У геральдыцы

Зноскі

  1. Напісанне Лебедзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.175
  2. Ігар Акімушкін. Сляды нябачаных зьвяроў Архівавана 15 кастрычніка 2007.(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гусепадобныя
Катэгорыя·Лебедзі