wd wp Пошук:

Леан Васілеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілеўскі. Леан Васілеўскі (польск.: Leon Wasilewski; 24 верасня 1870, Санкт-Пецярбург — 10 снежня 1936, Варшава) — польскі палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.

3 1896 — член Польскай партыі сацыялістычнай, ППС(руск.) бел., рэдактар часопісаў «Przedświt» (1897—1905) і «Robotnica», пасля расколу 1906 — лідар ППС-Рэвалюцыйнай Фракцыі, у 1907 і 1914 — член яе Цэнтральнага рабочага камітэта, рэдактар партыйнай прэсы. Падчас Першай сусветнай вайны — дзеяч польскіх незалежніцкіх арганізацый, у 1918-19 — міністр замежных спраў, з 1928 — член Галоўнай Рады ППС і з 1931 — яе віцэ-старшыня.

З 1924 — прэзідэнт Інстытута вывучэння найноўшай гісторыі Польшчы і рэдактар (з 1929) часопіса «Niepodległość», з 1931 — прэзідэнт Інстытута вывучэння нацыянальных спраў. Даследаваў развіццё культуры і асветы, гісторыю беларускага і літоўскага нацыянальна-вызваленчага руху ў 19-20 ст. Аўтар шматлікіх прац, у т.л. «Літва і Беларусь» (1912 і 1925).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121796833 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121796833 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Варшаве
Нарадзіліся 24 жніўня
Публіцысты Польшчы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 24 верасня
Памерлі ў 1936 годзе
Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Памерлі 10 снежня
Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Нарадзіліся ў 1870 годзе
Палітыкі Польшчы
Члены Польскай сацыялістычнай партыі
Асобы
Сацыялісты Польшчы
Паслы Польшчы ў Эстоніі
Гісторыкі Польшчы
Міністры замежных спраў Польшчы
Этнографы Польшчы
Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 3 класа 1 ступені