wd wp Пошук:

Леанід Георгіевіч Бутэлін

Леанід Георгіевіч Бутэлін[1] (1919, в. Родня, цяпер у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці — 22 чэрвеня 1941) — лётчык-знішчальнік, у час Вялікай Айчыннай вайны адным з першых здзейсніў таран самалёта праціўніка[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1919 (паводле іншых звестак 1917[3]) годзе ў вёсцы Родня цяпер Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Рускі. З дзяцінства марыў стаць лётчыкам, займаўся авіямадэлізмам. Быў адным з лепшых спартсменаў Родні, неаднаразова станавіўся пераможцам лыжных гонак. У РСЧА са студзеня 1939 года. Скончыў 8-ю Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў імя П. Д. Асіпенкі[4].

Таран

Самалёт И-153(руск.) бел.
Самалёт Ju-88(руск.) бел.

22 чэрвеня 1941 года нямецкая авіяцыя зрабіла налёт на аэрадром Боўшаў Станіслаўскага аэравузла. Камандзір звяна 12-га знішчальнага авіяпалка (64-я змешаная авіяцыйная дывізія, ВПС 12-й арміі(руск.) бел., Кіеўская асобая ваенная акруга) камсамолец малодшы лейтэнант Л. Г. Бутэлін першым падняўся ў паветра на самалёце И-153(руск.) бел. для адлюстравання налёту. У паветры ён выявіў групу бамбардзіроўшчыкоў Ju-88(руск.) бел. і ўступіў з імі ў бой[4].

У адной з атак яму ўдалося ўразіць агнём адзін з «юнкерсаў»[4]. Той загарэўся і паваліўся на зямлю. Бутэлін зрабіў віраж і ўбачыў, як іншы бамбардзіроўшчык заходзіць бамбіць аэрадром. Разгарнуўшыся, ён пайшоў яму насустрач і адкрыў агонь[4]. Але неўзабаве патроны скончыліся. Тады Бутэлін прыняў рашэнне тараніць[2]. Падышоўшы ўшчыльную да хваста «юнкерса», ён шрубай сваёй «чайкі» адсек яго. Фашысцкі самалёт упаў на зямлю, дзе выбухнуў, не прычыніўшы шкоды аэрадрому і складам гаручага. Таран быў выраблены на вышыні 200 м, таму Бутэлін не змог скарыстацца парашутам і загінуў[4]. Дакладны час і месца тарану — 5 гадзін 15 хвілін (паводле іншых звестак 5 гадзін 42 хвіліны) каля вёскі Немшын Галічынскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці[4].

Самалёт з парэшткамі лётчыка выявіў мясцовы жыхар М. Ф. Белавус. Ён вынес цела і пахаваў яго каля вёскі. У 1950-я гады прах перапахаваны ў брацкай магіле ў Галічы[4].

Узнагароды і памяць

Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 мая 1965 года Леанід Георгіевіч Бутэлін узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені.

У аграгарадку Родня ў гонар Леаніда Бутэліна названа вуліца[5]. Каля горада Галіч яму ўсталяваны помнік працы львоўскага скульптара Валянціна Усава — бронзавы крылаты чалавек, які падае з нябёсаў[4]. У 2010 годзе вандалы здалі помнік на металалом[6].

Зноскі

  1. Напісанне паводле: «Гарады і вёскі Беларусі». — Т. 6, кн. 2. — С. 130.
  2. 1 2 Бутелин Леонид Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
  3. Данясенне аб беззваротных стратах
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 Бутелин Леонид Георгиевич (руск.)
  5. Аграгарадкі Клімавіцкага раёна
  6. Памятник советскому летчику сдали на металл (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
Катэгорыя·Памерлі 22 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне