wd wp Пошук:

Леанід Іванавіч Няфёдаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Няфёдаў.

Леанід Іванавіч Няфёдаў (нар. 20 жніўня 1952Ляхавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі біяхімік. Доктар медыцынскіх навук (1993), кандыдат біялагічных навук (1979), прафесар (1997).

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1975; аспірантура, 1978).

Працаваў у Інстытуце біяхіміі НАН Беларусі (1978—2002, з 1998 — дырэктар), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 2002, НДЛ біяхіміі біялагічна актыўных рэчываў, з 2004 — загадчык лабараторыі, адначасова факультэт біялогіі і экалогіі, кафедра біяхіміі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: механізмы рэгуляцыі абмену рэчываў; метабалічная карэкцыя і тэрапія; метабалізм амінакіслот і іх вытворных; метадалогія распрацовак новых эфектыўных лекавых прэпаратаў на аснове азотзмяшчальных біялагічна актыўных злучэнняў прыроднага паходжання.

Узнагароды

Медаль Аўстрыйскага таварыства Альберта Швейцэра (1996), прэмія імя А. Швейцэра (Вена, 1996) і інш.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня