wd wp Пошук:

Леандр Севільскі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Леандр.

Леандр (ісп.: Leandro; 54013 сакавіка 600) — біскуп Севільскі. Кананізаваны ў ліку свяціцеляў, памяць у Праваслаўнай царкве здзяйсняецца 27 лютага (па юліянскім календары), у Каталіцкай царквы13 сакавіка.

Біяграфія

Святы Леандр быў прадстаўніком карэннага насельніцтва Іспаніі (іспана-рымлян) і паходзіў з элітнай і ўплывовай сям’і з Картахены. Ён нарадзіўся ў 540 годзе, а яго бацькамі былі Северыян і Туртура, паводле іншай версіі Феадора. У яго было два брата, біскупы Ісідор Севільскі і Фульгенцый Эсіхскі, і сястра, Святая Фларэнціна, адна з заснавальніц іспанскага жаночага манаства.

У 554 годзе разам з бацькамі, братамі і сястрой, у сувязі з заваяваннем візантыйцамі ўсходняга ўзбярэжжа Пірэнейскага паўвострава, перасяліўся ў Севілью. Там у 578 ці 579 годзе Леандр быў абраны біскупам, пасля чаго заснаваў Севільскую багаслоўскую школу, якая стала вядомым цэнтрам навукі і артадаксальна-нікейскага хрысціянства. У 582 годзе падвергся пераследам з боку караля вестготаў Леавігільда і быў выгнаны з краіны. Аднак у 586 годзе кароль пакаяўся ў несправядлівасці ў адносінах да біскупа, вярнуў яго са ссылкі і папрасіў стаць настаўнікам свайго малодшага сына Рэкарэда. Святы Леандр паклаў шмат прац на адрачэнне вестготаў ад арыянскай ерасі, і ў выніку Рэкарэд, на той момант ужо кароль, у 587 годзе прыняў хрысціянскую веру, заклікаўшы ўсіх сваіх падданых да прыняцця правільнага веравызнання і ліквідацыі сумнай памылкі. Ён старшынстваваў у 589 годзе на Трэцім Таледскім саборы. Сканаў у Севільі 13 сакавіка 600 года.

Зноскі

  1. Leander Hispalensis // Catalogue of the Library of the Pontifical University of Saint Thomas Aquinas
  2. Léandre de Séville // AlKindi
  3. Leandrus Hispaliensis Episcopus // Documenta Catholica Omnia
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119002914 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іспаніі
Катэгорыя·Архібіскупы севільскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Памерлі ў Севільі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Свяціцелі
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 534 годзе
Катэгорыя·Святыя Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Лацінамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 600 годзе